Традыцыйнае зімовае мерапрыемства «Bright vertical 22» («Яркая вертыкаль 22»), якое банк арганізуе ў партнёрстве з Федэрацыяй прыгодніцкіх гонак, адбудзецца 3 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы і будзе прысвечана 100-годдзю Беларусбанка.
Каб дабрацца да назіральнай пляцоўкі на даху бібліятэкі, прыдзецца пераадолець 591 прыступку. На фінішы ўдзельнікі атрымаюць памятны медаль.
У гэтым годзе мерапрыемства арганізавана ў дзвюх дзіцячых (0-13 гадоў, 13-17 гадоў) і дарослых (18-35 гадоў, 35+ гадоў) катэгорыях, а таксама ў камандным заліку (склад 4 чал., з іх мінімум 1 дзяўчына).
Удзел платны: для дарослага – 30 руб., для дзіцяці – 15 руб.
Сабраныя сродкі будуць накіраваны Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнату ў рамках акцыі «Нашы дзеці».
Колькасць месцаў абмежаваная. Зарэгістравацца і даведацца падрабязнасці можна на сайце федэрацыі.
Аддзел камунікацый і рэкламы