Навіны банка і прэс-рэлізы
21.11.2022

Банк прыпыняе прыём грашовых сродкаў па асобных відах укладаў

З 23 лістапада 2022 г. Беларусбанк прыпыняе заключэнне новых дагавораў па наступных тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) у доларах ЗША і еўра:

 «Класік Адзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай» з тэрмінамі захоўвання 3 і 9 месяцаў;

«Класік Адзыўны для нерэзідэнтаў» з тэрмінамі захоўвання 3 і 9 месяцаў;

«Беларусбанк-анл@йн» з тэрмінамі захоўвання 3 і 9 месяцаў.

Таксама з 23 лістапада 2022 г. прыпыняецца прыём дадатковых узносаў па дагаворах названых тэрміновых адзыўных укладаў (дэпазітаў) у доларах ЗША і еўра, адкрытых па 22 лістапада 2022 г. уключна.

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы ўкладаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.