Партнёрскі крэдыт «Стабілізацыйны» запатрабаваны суб’ектамі малога і сярэдняга бізнесу, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы вытворчасці мэблі, адзення, пластмасавых вырабаў, паперы і кардону, а таксама ў сферы сельскай гаспадаркі.
Крэдытны прадукт «Стабілізацыйны» з мэтай аказання фінансавай падтрымкі «экспартаарыентаваным» і «імпартазамяшчальным» суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ўжо на працягу 5 месяцаў рэалізуюць Беларусбанк і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.
Атрымальнікамі крэдытнага прадукту могуць стаць індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі, малыя арганізацыі, суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва, якія адносяцца да «экспартаарыентаваных» і/або «імпартазамяшчальных». Крэдыт «Стабілізацыйны» выдаецца за кошт рэсурсаў Банка развіцця.
Валюта фінансавання: беларускія рублі.
Мэта фінансавання: бягучая і інвестыцыйная дзейнасць.
Працэнтная стаўка: 7,5 % гадавых.
Максімальная сума фінансавання: 5,0 млн. бел. руб.
Тэрмін крэдытавання за кошт гэтых рэсурсаў: да 5 гадоў.
Падрабязная інфармацыя аб крэдытным прадукце «Стабілізацыйны» тут.