Навіны банка і прэс-рэлізы
16.11.2022

Даходнасць да 16,3% гадавых: Беларусбанк павысіў працэнтныя стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях

З 16 лістапада найбуйнейшы банк павысіў працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

«Ураджайны Безадзыўны» - 16% гадавых  (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – СКА НБРБ)[1] плюс 3 працэнтныя пункты).

 «Класік Безадзыўны на 1 год» з фіксаванай працэнтнай стаўкай – 15,9% гадавых.

«Паспяховы Безадзыўны»:

  • на працягу першых шасці месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,1% гадавых;
  • з дня, наступнага за днём заканчэння першых шасці месяцаў захоўвання ўкладу – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,1% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,1% гадавых).

«Дамскі к@прыз» (безадзыўны):

  • на тэрмін 13 месяцаў – 16,2% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,2 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 24 месяцы – на працягу першых шасці месяцаў захоўвання — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,3% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых шасці месяцаў захоўвання ўкладу — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,3% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,3 працэнтнага пункта).

«Класік Безадзыўны звыш года»:

  • на тэрмін 18 месяцаў – 16,1% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,1 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 24 месяцы – 16,2% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,2 працэнтнага пункта).

«Дзіцячы» безадзыўны:

  • на тэрмін 3 гады – 16,3% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,3 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 4 гады – 16,3% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,3 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 5 гадоў – 16,3% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,3 працэнтнага пункта).

«Беларусбанк- анл@йн» (безадзыўны):

  • на тэрмін 12 месяцаў – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,1% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,1% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,1 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 12 месяцаў (у рамках Клуба «Карт-бланш») – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,15% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,15% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,15 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 18 месяцаў – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,2% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,2% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,2 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 18 месяцаў (у рамках Клуба «Аксаміт») – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,25% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,25% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,25 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 24 месяцы – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,3% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,3% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,3 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 36 месяцаў – на працягу першых трох месяцаў захоўвання – зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 16,3% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў – зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 16,3% гадавых (СКА НБРБ плюс 3,3 працэнтнага пункта).

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.

Жадаеце даведвацца пра навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

[1] На 16.11.2022 складае 13% гадавых.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!