Часткай новай гісторыі банка ў кожнай вобласці і сталіцы стала афармленне аддзяленняў у этнаграфічнай стылістыцы з элементамі гістарычнай тэматыкі і нацыянальнага каларыту, якое адлюстроўвае непарыўную сувязь гісторыі краіны і банка.
Убачыць тэматычныя мастацкія роспісы, якія адлюстроўваюць асаблівасці канкрэтнага рэгіёна і яго гісторыі, можна ў наступных гарадах.
БРЭСТ, аддзяленне № 100/1015
Намаляваны брэсцкі ліхтаршчык Віктар Кірысюк, які запальвае ліхтары на галоўнай пешаходнай вуліцы Брэста.
ВІЦЕБСК, аддзяленне № 200/2013
Віцебск — горад, які натхняе на творчасць, горад мастакоў і музыкантаў. Таму і аддзяленне банка аформлена сюжэтамі ў «акварэльнай» стылістыцы — мастак і музыкант на старых вуліцах горада.
ГОМЕЛЬ, аддзяленне № 300/3009
А тут на сценах з’явіўся палац Румянцавых-Паскевічаў, прычым намаляваны ён як на старадаўніх паштоўках — з відамі парка.
ГРОДНА, аддзяленне № 400/4017
Аддзяленне ўпрыгожана ансамблямі з фасадамі вядомых архітэктурных пабудоў Гродна. Сярод іх Кафедральны касцёл, старая плошча, самы старажытны ў Еўропе гадзіннікавы механізм з ліку тых, што захаваліся і дзейнічаюць.
МАГІЛЁЎ, аддзяленне № 700/7025
У цэнтры роспісу — традыцыйнае беларускае «Купалле» (касцёр, дзяўчына і хлопец у нацыянальных касцюмах). Сюжэт нанесены не толькі на сценах унутры аддзялення, а таксама на вокнах (вітражах) звонку.
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ (парк «Вялікі камень»), аддзяленне № 500/5024
Тэматыка выявы падкрэслівае партнёрскія адносіны Беларусі і Кітая. У цэнтры роспісу — Шаўковы шлях.
МІНСК, аддзяленне № 527/355
У аддзяленні, размешчаным у самым сэрцы горада, намаляваны комплекс «Вароты Мінска». Менавіта яны сустракаюць усіх, хто прыбывае ў сталіцу.
Падрабязней пра сюжэты роспісаў аддзяленняў у відэа па спасылцы.
Аддзел камунікацый і рэкламы