Дарагія кліенты!
Прыміце віншаванні са святам 7 лістапада!
Для кожнага з нас яно стала сімвалам пачатку новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму.
Дзякуючы гэтаму мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек.
Пры гэтым мы памятаем і ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі папярэдніх пакаленняў. Імкнемся захаваць і прымножыць усё найлепшае, што дасталася нам у спадчыну.
І гэта памяць узмацняе духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўвае пачуццё гонару за свой народ, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе кожнага на стваральныя ініцыятывы на карысць Радзімы.
У гэты святочны дзень жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а нашай Беларусі — новых дасягненняў і росквіту.
Ваш Беларусбанк