Яшчэ больш даступнымі сталі спецыяльныя крэдытныя прадукты для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў, а таксама на фінансаванне будаўніцтва нерухомасці з выкарыстаннем матэрыялаў, вырабаў і канструкцый айчыннай вытворчасці.
Крэдыт на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 5 гадоў шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб для набыцця тавараў вытворчасці РБ прадастаўляецца пад 14,5% гадавых у грэйс-перыяд (100 каляндарных дзён), па заканчэнні грэйс-перыяду – 15% гадавых (14,5% гадавых пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА). Пры гэтым у перыяд з 01.11.2022 па 08.02.2023 (уключна) дзейнічае спецыяльная прапанова па ўстанаўленні працэнтнай стаўкі ў грэйс-перыяд у памеры 0,1% гадавых.
Крэдыт «Партнёр Аптымальны» тэрмінам да 3 гадоў выдаецца пад 15% гадавых (СР НБ + 3 п.п.) з адтэрміноўкай пагашэння асноўнага доўгу на 12 месяцаў.
Крэдыт на набыццё аўтамабіляў Geely цяпер можна аформіць са стаўкай у грэйс-перыядзе (18/24/36/ месяцаў), роўнай СР НБ -7 п.п. або 5% гадавых. Па заканчэнні грэйс-перыяду – СР НБ + 3 п.п. або 15% гадавых.
Крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) індывідуальных жылых дамоў з выкарыстаннем матэрыялаў, вырабаў і канструкцый вытворчасці Рэспублікі Беларусь можна аформіць са стаўкай 15% гадавых.
Крэдыт «Стройдом» з прымяненнем айчынных матэрыялаў таксама будзе больш танным – 15% гадавых.
Змяненні закранулі і іншыя спажывецкія крэдыты і крэдыты на фінансаванне куплі і будаўніцтва нерухомасці.
Так, па спажывецкім крэдыце тэрмінам да 5 гадоў стаўка ў грэйс-перыяд складае 18,34% гадавых, далей – 18,84% гадавых (18,34% гадавых пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА). А пры заключэнні крэдытнага дагавору з 01.11.2022 па 10.01.2023 (уключна) працэнтная стаўка ў грэйс-перыяд (100 каляндарных дзён) устанаўліваецца ў памеры 17,34% гадавых.
Па крэдыце на спажывецкія патрэбы «Час жыць» для ўдзельнікаў Клуба «Аксаміт» – стаўка цяпер складзе 17,64% гадавых у першы год карыстання крэдытам і 18,14% гадавых у другі і трэці гады.
Па крэдыце тэрмінам да 3 гадоў з аднаўляльнай крэдытнай лініяй на працягу 12 месяцаў стаўка складзе 18,14% гадавых, а пры падачы праз каналы ДБА – 17,64% гадавых.
Па крэдыце на навучанне ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі стаўка таксама складзе 17,64% гадавых.
А па авердрафтным крэдыце з тэрмінам прадастаўлення 2 гады і тэрмінам пагашэння 12 месяцаў – 18,14% гадавых.
Крэдыты на фінансаванне нерухомасці цяпер выдаюцца на наступных умовах:
- на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё жылых памяшканняў са стаўкай 18,84% гадавых;
- на набыццёе жылых памяшканняў у рамках праграмы «Іпатэка Экспрэс» са стаўкай 18,84% гадавых;
- на будаўніцтва (набыццё) дамакамплекта, будаўніцтва дома для сезоннага і часовага пражывання (дачы, садовага доміка) «Стройдом» са стаўкай 18,84% гадавых;
- у рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з забудоўшчыкамі недзяржаўнай формы ўласнасці ў першы год стаўка складзе ад 10,84% гадавых, з 13-га месяца —18,84% гадавых;
- у рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі» з дзяржзабудоўшчыкамі ў першы год стаўка складзе ад 9,34% гадавых, з 13-га месяца —18,34% гадавых;
- па крэдыце на будаўніцтва жылля для грамадзян, заключыўшых дагаворы з дзяржзабудоўшчыкамі, стаўка складзе 18,34% гадавых;
- па крэдытным прадукце «Час будаваць» стаўка складзе 18,34% гадавых.
А для дакрэдытавання грамадзян, заключыўшых крэдытныя дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю, набыццё жылля з дзяржпадтрымкай, стаўка па крэдыце складзе 16% гадавых.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.