Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2022

Беларусбанк знізіў стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах

Каб падтрымаць дзеючых кліентаў банка, забяспечыць камфортныя ўмовы крэдытавання і знізіць фінансавую нагрузку на сямейны бюджэт крэдытаатрымальнікаў, Беларусбанк знізіў працэнтныя стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах.

Працэнтныя стаўкі зніжаны як па спажывецкіх крэдытах (авердрафтах), па якіх на сённяшні дзень стаўкі перавышаюць 20% гадавых, так і па крэдытах на фінансаванне нерухомасці ў рамках сістэмы будаўнічых зберажэнняў, па якіх памер працэнтнай стаўкі вызначаны зыходзячы з сярэднеўзважанай стаўкі рэфінансавання НБ, павялічанай на 1 п.п. і перавышае 19,5% гадавых.

Акрамя таго, да 10% гадавых зніжана працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду, устаноўленага крэдытным дагаворам па аўтакрэдытах на GEELY, у выпадку, калі на працягу названага перыяду працэнтная стаўка перавышала 10% гадавых.

Заключэнне дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на зніжэнне працэнтнай стаўкі па крэдыце ажыццяўляецца шляхам згоды з афертай, размешчанай на карпаратыўным сайце банка, у якасці якой выступае ўнясенне чарговага плацяжу па выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам у змененым памеры.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.