Навіны банка і прэс-рэлізы
27.10.2022

У падарунак або калекцыю: ужо сёння можна набыць памятныя манеты «Беларусбанк. 100 год»

moneta-100-let

У продаж паступілі памятныя манеты, выпушчаныя да будучага юбілею банка.

На аверсе манеты нанесены лагатып Беларусбанка, упісаны ў адзін з элементаў арнамента — «Узор багача», які сімвалізуе ў славянскай міфалогіі вобраз ураджаю. У сучаснай інтэрпрэтацыі — пажаданне дастатку і багацця. Узор працягваецца на рэверсе і дапаўняецца лагатыпам 100-годдзя банка, а таксама юбілейным элементам у выглядзе знікаючай у бязмежнасці хвалі. Манета «Беларусбанк. 100 гадоў» працягвае серыю юбілейных манет пра банк «Беларусбанк. 80 гадоў» і «Беларусбанк. 90 гадоў».

Дзякуючы высокаму мастацкаму выкананню памятныя манеты стануць выдатным падарункам, а таксама займуць годнае месца ў калекцыях нумізматаў.

Манеты выкананы абмежаваным тыражом на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» якасцю «пруф» - залатыя і сярэбраныя, «пруф-лайк» - медна-нікелевыя:

  • з золата 999 пробы 249 штук наміналам 50 рублёў масай 7,78 г і дыяметрам 25 мм;
  • з серабра 925 пробы 1599 штук наміналам 20 рублёў масай 33,63 г і дыяметрам 38,61 мм;
  • з медна-нікелевага сплаву 3399 штук наміналам 1 рубель масай 15 г і дыяметрам 33 мм.

Інфармацыю аб кошце, а таксама наяўнасці памятных манет у структурных падраздзяленнях банка можна знайсці ў раздзеле «Уклады і інвестыцыі» — «Продаж манет», скарыстаўшыся пошукам «Падбор манет».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!