У цяперашні час да афармлення па QR–кодзе даступны спажывецкі крэдыт «Партнёр Online», які прадастаўляецца ў рамках заключаных дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі гандлю і сэрвісу.
Афармленне заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца шляхам сканіравання QR-кода ў дадатку М-банкінг з далейшым заключэннем крэдытнага дагавору ў электронным выглядзе. Інфармацыя аб ім аўтаматычна паступіць прадаўцу, пасля чаго можна будзе атрымаць жаданую пакупку.
Скарыстацца магчымасцю афармлення крэдыту па QR–кодзе ў партнёраў банка можна пры наяўнасці адпаведнай наклейкі аб аплаце з выкарыстаннем QR–кода фінтэх-стартапа Cashew.
Даведацца падрабязнасці можна па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.