У юбілейны год Беларусбанк працягвае радаваць сваіх кліентаў і прапануе фізічным асобам прыняць удзел у акцыі, заключыўшы з 03.10.2022 па 10.01.2023 (уключна) крэдытны дагавор на спажывецкія патрэбы на больш прывабных умовах.
Аформіўшы ў названы перыяд крэдыт на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 5 гадоў, кліенты атрымаюць павялічаны з двух месяцаў да 100 дзён грэйс-перыяд са зніжанай да 18% гадавых стаўкай (стаўка рэфінансавання НБ + 6 п.п.).
Па заканчэнні грэйс-перыяду стаўка па крэдыце складзе 19,5% (стаўка крэдыту авернайт НБ + 6,5 п.п.) пры афармленні ва ўстанове банка і 19% (стаўка крэдыту авернайт НБ + 6 п.п.) пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.