Банк рэалізаваў магчымасць прагляду ў рэжыме рэальнага часу інфармацыі аб наведвальнасці аддзяленняў.
Новы сэрвіс дазваляе атрымаць даныя аб бягучай колькасці кліентаў у аддзяленні, а таксама запатрабаванасці аддзяленняў банка па днях тыдня і гадзінах працы.
Інфармацыя для планавання часу візіту ў банк размешчана ў раздзеле «Аддзяленні банка». Магчымасць наведвання аддзялення ў запланаваны час даступна па «Папярэднім запісе».
Звяртаем увагу, што прагляд інфармацыі аб наведвальнасці аддзяленняў даступны ў працоўны час падраздзяленняў, абсталяваных цэнтралізаванай электроннай сістэмай кіравання чаргой.