З 26 верасня для кліентаў, якія аформілі крэдыты на куплю або будаўніцтва жылля з прымяненнем плаваючый стаўкі, яна знізіцца да 19,5% гадавых.
Змяненні закрануць дагаворы, заключаныя з 01.06.2022 па 28.08.2022. Па іх устанаўліваецца стаўка ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ+7,5 п.п.
Па дагаворах, заключаных да 31.05.2022, па якіх зафіксавана значэнне стаўкі рэфінансавання ў памеры 9,25%, да канца бягучага года стаўка складзе 19,5% гадавых.
Імкнемся максімальна падтрымліваць нашых кліентаў. Для гэтага пастаянна адсочваем сітуацыю і як толькі з’яўляецца магчымасць — мабыць, самымі першымі зніжаем стаўкі па крэдытах, робячы іх аднымі з найбольш даступных на рынку. Бо для нас важна, каб насельніцтва адчувала сацыяльную накіраванасць бізнесу банка, — гаворыць намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна. — Улічваючы надыходзячы юбілей банка, мы прынялі рашэнне аб зніжэнні ставак, якія перавышаюць 19,5%, па раней выдадзеных крэдытах на нерухомасць. Гэта дазволіць многім кліентам знізіць фінансавую нагрузку на сямейны бюджэт.
Даведацца падрабязнасці можна па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.