Навіны банка і прэс-рэлізы
19.09.2022

У станоўчы бок перагледжаны рэйтынг крэдытаздольнасці Беларусбанка

Расійскім рэйтынгавым агенцтвам «Эксперт РА» ў рамках працэдуры актуалізацыі банку прысвоены рэйтынг крэдытаздольнасці на ўзроўні byAAA па нацыянальнай шкале Рэспублікі Беларусь, прагноз «стабільны». З улікам карэкціроўкі на краінавую рызыку пры пераводзе крэдытнага рэйтынгу з нацыянальнай рэйтынгавай шкалы Рэспублікі Беларусь у нацыянальную рэйтынгавую шкалу Расійскай Федэрацыі рэйтынг крэдытаздольнасці Беларусбанка склаў ruBBB, прагноз «стабільны».

Пазітыўны ўплыў на рэйтынгавую ацэнку аказала паляпшэнне капітальнай пазіцыі банка за кошт праведзенай дакапіталізацыі, а таксама падтрыманне Беларусбанкам камфортнага ўзроўню іншых фінансавых метрык.

Агенцтва адзначыла моцныя рыначныя пазіцыі банка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адэкватную ацэнку дастатковасці капіталу, рэнтабельнасці і якасці актываў, прымальную ліквідную пазіцыю, а таксама ўмерана высокі ўзровень карпаратыўнага кіравання.

Даведка: «Эксперт РА» – найбуйнейшае расійскае рэйтынгавае агенцтва з больш чым 25-гадовай гісторыяй. Уключана ў рэестр крэдытных рэйтынгавых агенцтваў Банка Расіі, а таксама ўваходзіць у лік незалежных верыфікатараў зялёных і сацыяльных аблігацый Міжнароднай асацыяцыі рынкаў капіталу (ICMA), Маскоўскай біржы і ВЭБ.РФ.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!