Паважаныя кліенты!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Нягледзячы на тое, што гэта дзяржаўнае свята мы адзначаем толькі ў другі раз, яно паспела стаць сімвалам пераемнасці пакаленняў і непахіснасці беларускай дзяржаўнасці.
Давайце будзем шанаваць нашу гісторыю і традыцыі. Чым лепш мы будзем ведаць сваё слаўнае мінулае, тым менш застанецца непаразуменняў і рознагалоссяў.
Бо Радзіма ў нас адна, а мара жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі — агульная. І кожны з нас можа ўнесці ўклад у яе здзяйсненне дзякуючы эфектыўнай працы і шчырай любові да сваёй краіны. Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы захаваем мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Моцнага ўсім здароўя, цярплівасці, сямейнага дабрабыту і росквіту роднай Беларусі!
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»