Навіны банка і прэс-рэлізы
14.09.2022

Усё пра крэдытную гісторыю ў асеннім выпуску карпаратыўнага часопіса

zhurnal-3

У гэтым годзе Беларусбанк адзначае стогадовы юбілей, таму ў кожным нумары карпаратыўнага выдання шмат гісторыі, фактаў, лічбаў, архіўных фота аб тым, як будаваўся, рос і развіваўся банк.

Тэма асенняга нумару — «Крэдытная гісторыя». Прапануем прасачыць, як і калі з’явіліся крэдыты, якімі былі і сталі і што банк прапануе сваім кліентам сёння.

У гэтым выпуску шмат яркага фотакантэнта: адкрыццё першага тэхналагічнага аддзялення банка ў сталіцы, чарговы кулінарны майстар-клас для трымальніц карт Клуба «Лэдзі», пяць муралаў, якія з’явіліся за мінулае лета.

Па традыцыі падрыхтавалі карысны кантэнт: напрыклад, аб тым, як не стаць ахвярамі тэлефонных махляроў і як правільна матываваць сябе на вучобу.

На старонцы 52 даведаецеся, дзе шукаць беларускі «Дом дракона».

Часопіс ужо даступны чытачам па спасылцы.

Аддзел камунікацый і рэкламы