Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2022

У М-Банкінгу Беларусбанка цяпер можна атрымаць інфармацыю аб рэквізітах карты

Новая версія мабільнага дадатку сістэмы М-Банкінг дазваляе кліенту атрымаць інфармацыю аб рэквізітах карты (поўны нумар карты і CVV/CVC/КПП-коды[1]).

Функцыянал даступны карыстальнікам Дадатку з версіі 3.29 і вышэй па картах ААТ «ААБ Беларусбанк».

Аперацыя «Атрыманне рэквізітаў карты» размешчана ў апісанні дэталяў карты ва ўкладцы «Сэрвісы».

image001

[1] Трохзначныя коды праверкі сапраўднасці, нанесеныя на адваротным баку карты, якія запытваюцца пры правядзенні аперацый у Інтэрнэце

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!