Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2022

Беларусбанк папярэджвае: махляры спрабуюць атрымаць аддалены доступ да ўстройстваў кліентаў

У цяперашні час пачасціліся выпадкі званкоў кліентам быццам бы ад супрацоўнікаў Беларусбанка, Асацыяцыі беларускіх банкаў, Нацыянальнага банка, праваахоўных органаў (МУС, пракуратуры і да т.п.).

Падчас такіх званкоў махляры просяць устанавіць на тэлефон/камп’ютар пад відам праграмы для аховы ўстройства праграму аддаленага кіравання (напрыклад, «AnyDesk — аддаленае кіраванне»).

З дапамогай гэтага дадатку, папрасіўшы кліента ўвайсці ў свой уліковы запіс сэрвісу «М-банкінг» або «Інтэрнэт-банкінг», махляры атрымліваюць доступ да рахунку кліента для ажыццяўлення несанкцыянаванага пераводу грашовых сродкаў.

Будзьце пільнымі! Калі да вас паступіў званок з прапановай устанавіць спецыяльны дадатак, спыніце размову і звярніцеся ў банк.