Навіны банка і прэс-рэлізы
17.08.2022

Беларусбанк прыняў удзел у інвестыцыйным форуме ў Магілёўскай вобласці

З мэтай умацавання дзелавога іміджа і наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусбанк прыняў удзел у IV Інвестыцыйным форуме «Магілёўскі раён - тэрыторыя магчымасцей». Найбуйнейшы банк краіны таксама выступіў партнёам бізнес-мерапрыемства.

image001

Форум традыцыйна праходзіць для прыцягнення інвестыцый у малыя населеныя пункты і сельскую мясцовасць. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт і ААТ « Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця».

Удзельнікамі сталі больш за 500 прадстаўнікоў бізнесу, інвестыцыйных кампаній, аб’яднанняў прадпрымальніцтва, раёных і абласных органаў улады, міжнародных арганізацый Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кітая, Турцыі.

Беларусбанк на форуме прадставілі супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення №700. Для гасцей мерапрыемства дзейнічала спецыялізаваная лакацыя банка, дзе спецыялісты змаглі пракансультаваць прадстаўнікоў бізнесу, а таксама аказаць паслугі для фізічных асоб.

За час правядзення многія ўдзельнікі форуму праявілі высокую цікавасць да прадуктаў і паслуг Беларусбанка.

image002

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!