Паважаныя кліенты, з 08.08.2022 мяняюцца ўмовы абслугоўвання па картачных прадуктах банка.
- меняецца назва Клуба «Z-клас» на Клуб «Зебра»;
- уладальнікам картак Клуба «Шчодры» прадастаўляецца скідка 50% пры афармленні карткі Клуба «Зебра» ва ўстанове банка;
- нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца магчымасць афармлення карткі Mastercard Gold тэрмінам дзеяння 2 гады ў рамках банкаўскага прадукту «Картка для нерэзідэнтаў». Картка афармляецца толькі ва ўстанове банка, узнагароджанне за абслугоўванне карткі складае 65,00 бел.руб.;
- па картках, аформленых у рамках банкаўскага прадукту «Студэнцкая картка (Картка навучэнца)», адмяняецца ўдзел у Праграме лаяльнасці «Ваш бонус», г.зн. спыняецца налічэнне і выплата бонуса (мані-бэка 5%) пры аплаце тавараў у сетцы Інтэрнэт з выкарыстаннем глабальнай віртуальнай гандлёвай пляцоўкі AliExpress;
- уводзіцца абмежаванне па колькасці магчымых да афармлення ва ўстанове банка картак Клуба «Аксаміт» – не больш за адну картку Клуба «Аксаміт» на імя адной фізічнай асобы.
- абмяжоўваецца колькасць магчымых да афармлення картак да бягучага (разліковага) рахунку з базавымі ўмовамі абслугоўвання без спагнання ўзнагароджання
У адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку з базавымі ўмовамі абслугоўвання» ад 23.09.2021 № 363 Банк забяспечвае афармленне адной карткі да базавага рахунку без спагнання ўзнагароджання. Другая і наступныя карткі будуць афармляцца на платнай аснове ў адпаведнасці з тарыфамі Банка. Афармленне картак да базавага рахунку ажыццяўляецца толькі ва ўстановах Банка;
- адмяняецца прымяненне зніжанага памеру ўзнагароджання за зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банкаў-нерэзідэнтаў па картках Visa Classic, аформленых у рамках Клуба «#настарт». З 08.08.2022 дзейнічае агульнаўстаноўлены памер узнагароджання:
- рахунак у беларускіх рублях - 2,5% ад сумы (мін. 3,00 бел.руб.);
- рахунак у доларах ЗША, еўра – 2,5% ад сумы (мін. 3,00 адзінкі валюты);
- рахунак у расійскіх рублях – 2,5% ад сумы (мін. 110,00 рас. руб.).