Навіны банка і прэс-рэлізы
20.07.2022

Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу могуць аформіць партнёрскі крэдыт «Стабілізацыйны» па стаўцы 7,5% у беларускіх рублях

Беларусбанк і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь у мэтах аказання крэдытнай падтрымкі «экспартаарыентаваным» і «імпартазамяшчальным» суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва запусцілі новы крэдытны прадукт «Стабілізацыйны».

Атрымальнікамі крэдытнага прадукту могуць стаць індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі, малыя арганізацыі, суб’екты сярэдняга прадпрымальніцтва, якія адносяцца да «экспартаарыентаваных» і/або «імпартазамяшчальных».

Крэдыт «Стабілізацыйны» выдаецца за кошт рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Валюта фінансавання: беларускія рублі.

Працэнтная стаўка: 7,5 % гадавых.

Максімальная сума фінансавання: 5,0 млн. бел. руб.

Тэрмін крэдытавання за кошт гэтых рэсурсаў: да 5 гадоў.

Падрабязная інфармацыя аб крэдытным прадукце «Стабілізацыйны» тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!