Навіны банка і прэс-рэлізы
14.07.2022

Беларусбанк уводзіць дадатковыя меры бяспекі па некаторых аперацыях

У цяперашні час у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» пры ажыццяўленні некаторых аперацый праз сістэму «Разлік» (АРІП) для іх пацвярджэння кліентам неабходна будзе ўвесці СМС-код, накіроўваемы на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

Навіна датычыцца наступных расходных аперацый:

  • папаўненне акаўнтаў крыптабірж/крыптаабменнікаў (Bynex.io, Currency.com, Free2ex.com);
  • папаўненне рахункаў мабільнага аператара МТС;
  • адвольных плацяжоў (аперацыі «Плацеж па рэквізітах»). 

Такая мера выклікана выяўленнем новых махлярскіх схем з выкарыстаннем падробленых (фішынгавых) старонак сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка.

СМС-код будзе накіроўвацца з афіцыйнага нумара kod.ASB.BY і ўтрымліваць шасцізначны код. Такім чынам банк рэалізуе дадатковую абарону, якая абмяжоўвае вывад грашовых сродкаў без ведама кліентаў.