Беларусбанк працягвае падтрымліваць сваіх кліентаў. Цяпер пры наяўнасці аб’ектыўных прычын можна аформіць адтэрміноўку па пагашэнні асноўнага доўгу па крэдытах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, да 12 месяцаў (нагадаем, раней тэрмін абмяжоўваўся 6 месяцамі).
Па крэдытах на спажывецкія патрэбы адтэрміноўка можа складаць не больш за 6 месяцаў, а па авердрафтным крэдыце (важна, каб было спынена яго прадастаўленне) можна падоўжыць тэрмін пагашэння да 12 месяцаў.
Акрамя таго, прадастаўлена магчымасць афармлення адтэрміноўкі як з падаўжэннем тэрміну вяртання крэдыту не больш чым на 12 месяцаў, так і без падаўжэння тэрміну прадастаўлення крэдыту.
Даведацца падрабязнасці можна па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.