Навіны банка і прэс-рэлізы
23.06.2022

Беларусбанк уводзіць абмежаванні па картах і ўносіць змяненні ў Зборнік узнагароджанняў

Паважаныя кліенты!

Інфармуем, што банкам з 14:00 23.06.2022:

1) уводзіцца абмежаванне на зняцце наяўных грашовых сродкаў па картках  плацежных сістэм VISA, Mastercard, UnionPay International, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі,  у банкаматах  банка ў памеры 500,00 беларускіх рублёў у тыдзень на адну карту;

2) павялічваецца памер узнагароджання з 2,5% да 15% ад сумы за правядзенне аперацыі выдачы наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях у пунктах выдачы наяўных грошай у аддзяленнях банка  з выкарыстаннем картак міжнародных плацежных сістэм VISA, Mastercard, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі.

З 04.07.2022 павялічваецца памер узнагароджання з 1% да 15% ад сумы за  залічэнні на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў з-за мяжы з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, у т.л. з дапамогай грашовых пераводаў Visa Direct, Mastercard MoneySend.