Навіны банка і прэс-рэлізы
14.06.2022

Беларусбанк і Амонатбанк абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

У Галаўным офісе банка прайшла сустрэча кіраўніцтва Беларусбанка і Амонатбанка (Душанбэ, Рэспубліка Таджыкістан). 

image001

Адкрываючы сустрэчу, першы намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Аляксандр Паліўка выказаў падзяку старшыні праўлення Дзяржаўнага ашчаднага банка Рэспублікі Таджыкістан «Амонатбанк» Ікрамі Сіраджыддзіну Салому за захаванне сяброўскіх адносін паміж фінансавымі ўстановамі.

image002

На працягу некалькіх гадоў банкі звязвае не толькі двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках Пагаднення аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве, але і паспяховае партнёрства як членаў МБА ШАС. Сёння прастора ШАС па праве з’яўляецца адной з найбольш перспектыўных з пункту гледжання рэалізацыі праектаў і новых ідэй, накіраваных на рост дабрабыту дзяржаў, якія уваходзяць у яе склад.

image003

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў розных сферах, у прыватнасці – стымуляванне экспарту. Гэта можа стаць імпульсам для ўмацавання і пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва не толькі паміж канкрэтнымі банкамі, але і дзяржавамі ў цэлым.

image004

На фота: старшыня праўлення Дзяржаўнага ашчаднага банка Рэспублікі
Таджыкістан «Амонатбанк» І
крамі Сіраджыддзін Салом, першы намеснік старшыні
праўлення Беларусбанка Аляксандр Паліўка

Па традыцыі ў завяршэнні візіту кіраўнік Амонатбанка пакінуў запіс у Кнізе Ганаровых Гасцей.

image005

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!