Навіны банка і прэс-рэлізы
20.05.2022

Аб адмене абмежаванняў і забарон

Паважаныя кліенты!

Інфармуем, што банкам з 12:00 20.05.2022 адмяняецца забарона на ажыццяўленне аперацый ўваходных пераводаў з-за мяжы ў беларускіх рублях на карткі плацежных сістэм Visa, Mastercard, эмітаваныя банкам.

Таксама  банкам з 12:00 20.05.2022 адмяняецца забарона і абмежаванне на ажыццяўленне аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і ПВН банка з выкарыстаннем картак міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі.

Абмежаванне, устаноўленае банкам па зняцці наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банка з выкарыстаннем картак UnionPay International, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, у памеры 200 беларускіх рублёў у тыдзень на адну карту, працягвае дзейнічаць.