Навіны банка і прэс-рэлізы
14.05.2022

Змяненне тарыфаў паслугі «М-Банкінг»

Інфармуем, што з 20.05.2022 кошт тарыфных планаў у мабільным дадатку M-Belarusbank складзе:

  • Пакет «Эканомны»* – 0 BYN/30 дзён;
  • Пакет «Базавы» ** – 1,10 BYN/30 дзён;
  • Пакет «Поўны» ** – 1,90 BYN/30 дзён.

* з 20.05.2022 дзейнічае акцыя "«Эканомны» бясплатна", па ўмовах якой пры кожнай актывацыі ў дадатку карты, эмітаванай банкам Беларусбанкам, па тарыфным плане «Эканомны» прадастаўляецца скідка на ўвесь кошт (0,65 BYN). Для карт, эмітаваных іншымі банкамі - рэзідэнтамі, кошт тарыфнага плана "Эканомны" складзе 0,65 BYN. 

** гэтыя пакеты даступны толькі для трымальнікаў плацежных карт Беларусбанка.

З 20.05.2022 спыняе сваё дзеянне акцыя «Скідка за карту», г.зн. падключэнне першай, другой і наступнай карты ажыццяўляецца па аднолькавых тарыфах.

Усе трымальнікі плацежных картак Беларусбанка, якія падключылі ўпершыню нумар мабільнага тэлефона да паслугі «М-Банкінг», атрымліваюць бясплатны доступ да гэтага сэрвісу для першай карткі на працягу першых 30 дзён выкарыстання (пры актывацыі пакетаў з апавяшчэннем «Базавы» або «Поўны»).