Навіны банка і прэс-рэлізы
06.05.2022

Дарагія ветэраны, жыхары нашай краіны!

Шчыра віншуем вас з Днём Перамогі!

Гэта асаблівае свята для беларускага народа. У кожнай сям’і захоўваюць памяць пра родных, чые лёсы закранулі падзеі ваенных гадоў. На долю пакалення пераможцаў выпалі страшныя выпрабаванні, але дзякуючы бязмежнай мужнасці і самаадданасці суайчыннікаў сёння мы жывём на роднай зямлі.

У сэрцах беларусаў заўсёды будзе свежай памяць аб тым вясновым дні, які стаў увасабленнем грандыёзнага трыумфу дабра над злом. Няхай неўміручы подзвіг продкаў кожны дзень натхняе нас на карысныя справы. Здароўя, поспехаў і росквіту вам і вашым блізкім!

Каманда Беларусбанка

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!