Супрацоўнікі Беларусбанка прынялі ўдзел у экалагічных суботніках па ўборцы месцаў росту рэдкіх раслін, батанічных садоў і паркаў у рамках прыродаахоўнай ініцыятывы «Зялёныя скарбы Беларусi». Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Зямлі, прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску.
Праект «Зялёныя скарбы Беларусi», партнёрам якога выступае Беларусбанк, стартаваў у 2017 годзе. Яго мэта – захаванне і аднаўленне ўнікальных аб’ектаў беларускай прыро ды, абарона і пашырэнне папуляцыі рэдкіх раслін, аб’яднанне намаганняў зацікаўленых для стварэння новых экатурыстычных аб’ектаў, а таксама прыцягненне ўвагі да праблемы скарачэння біяразнастайнасці рэспублікі.
Супрацоўнікі Брэсцкага абласнога ўпраўлення № 100 падтрымалі прыродаахоўную ініцыятыву, прыняўшы ўдзел у памятнай акцыі «Кветкі Перамогі» да 77-годдзя Вялікай Перамогі. На тэрыторыі Цэнтра экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта А.С. Пушкіна работнікі пасадзілі Алею Міру з 25 саджанцаў бэзу сартоў ваеннай тэматыкі.
Супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення № 200 прадуктыўна папрацавалі на карысць калекцыі рэдкіх і знікаючых раслін батанічнага сада Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта.
Работнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення № 300 добраўпарадкавалі тэрыторыю Гомельскага абласнога цэнтра турызму і экалогіі дзяцей і моладзі.
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення № 700 прывялі ў парадак месцы росту рэдкіх раслін у наваколлях біястанцыі «Любуж».
Работнікі галаўнога офіса, Мінскага абласнога ўпраўлення № 500, а таксама сталічных ЦБП правялі экалагічны суботнік у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – займаліся пасадкамі штучных папуляцый і папраўкай экспазіцыі рэдкіх і знікаючых раслін. Дарэчы, 17 красавіка Батанічнаму саду споўнілася 90 гадоў, таму прыродаахоўная ініцыятыва стала своеасаблівым падарункам да юбілею ад калектыва банка.
У акцыі таксама прынялі ўдзел і іншыя кампаніі, якія, як і Беларусбанк, з’яўляюцца ўдзельнікамі Глабальнага дагавору Арганізацыі Аб’яднаных Нацый – найбуйнейшай міжнароднай ініцыятывы ў галіне карпаратыўнай устойлівасці і сацыяльнай адказнасці. Яе мэтай з’яўляецца ўкараненне ў дзейнасць дзелавой супольнасці па ўсім свеце дзесяці асноўных прынцыпаў у галіне правоў чалавека, працоўных адносін, аховы навакольнага асяроддзя і супрацьдзеяння карупцыі. У Беларусі Сетка Глабальнага дагавору дзейнічае з 2007 года. Беларусбанк далучыўся да яе ў 2017 годзе.
Аддзел камунікацый і рэкламы