Найбуйнейшы банк краіны штогод прымае ўдзел у прэміі «Банк года Беларусі». Конкурс праводзіцца сярод усіх банкаў Рэспублікі Беларусь. Асобнае месца займае намінацыя «Выбар інтэрнэт-карыстальнікаў». Перамога ў ёй з’яўляецца адной з самых прэстыжных, паколькі адлюстроўвае высокую ацэнку сваіх кліентаў.
Беларусбанк на працягу 100 гадоў асаблівую ўвагу надае ўзроўню абслугоўвання, імкнецца быць бліжэй да кожнага і адказна ставіцца да аказанага даверу.
Таму мы звяртаемся да вас – нашых кліентаў. Голас кожнага дазволіць нам перамагчы, а гэта, у сваю чаргу, стане самым лепшым падарункам у юбілейны год Беларусбанка. Будзем удзячныя за вашу актыўнасць.
Пакінуць свой голас можна на сайце або перайшоўшы па QR-кодзе:
Аддзел камунікацый і рэкламы