З 21 па 27 сакавіка прайшла глабальная кампанія па павышэнні фінансавай граматнасці моладзі. З 2017 года «Беларусбанк» актыўна падтрымлівае гэту міжнародную ініцыятыву і ў гэтым годзе мы таксама не засталіся ў баку. Напярэдадні адбылася інтэлектуальная гульня «Вучыся. Зберагай. Зарабляй». Арганізатары ў асобе банка, клуба інтэлектуальных гульняў «Плацінавая Сава» і АПП РГА «Белая Русь» фінансавай установы прапанавалі не толькі вочны фармат удзелу, але і далі магчымасць дзецям па ўсёй Беларусі далучыцца да інтэлектуальнага руху.
У гульні прынялі ўдзел больш за 700 навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў 9-11 класаў з Мінска, абласных цэнтраў і Барысава. Тэматыка заданняў была звязана з бізнесам і фінансамі. Акцэнтамі гэтага года сталі разумнае пазычанне і лічбавая бяспека.
Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні праўлення Алег Казарэдаў адзначыў важнасць правядзення падобных актыўнасцей і падкрэсліў, што інвестыцыі ў моладзь — самыя акупаемыя і правільныя:
— Такім чынам мы будуем падмурак пад будучую эканамічную бяспеку нашай краіны, пад асабістую фінансавую бяспеку. Дапамагаем вырасціць будучых нашых работнікаў і кліентаў банка.
Аляксандр Шацько, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»:
— Для нашай краіны — гэта вельмі важна. Таму што мы з нашым Рэспубліканскім аб’яднаннем прапаведуем фінансавую граматнасць. Сёння ўсе павінны разумець, што гэта.
Пагаварыўшы з дзецьмі, даведаліся, хто з іх першы раз удзельнічаў, хто не. Якія ўражанні атрымалі ад гульні ў мінулым годзе і чаму вырашылі ўдзельнічаць у гэтым.
Раіса, прадстаўнік каманды «Фінансіст», СШ № 97:
— Не першы раз удзельнічаю. У мінулым годзе наша каманда заняла 18-е месца, але ўражанні былі вельмі добрыя. Спадабаўся тур, у якім трэба было адгадаць фільм. Пасля яго многія карціны захацелася перагледзець дома. У гэтым годзе, канешне, разлічваем на першае.
Уладзіслаў, прадстаўнік каманды Cash Back з Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя машынабудавання № 3:
— Я ўдзельнічаю ўпершыню. Мне стала цікава, што тут будзе адбывацца. Прыйшоў, каб навучыцца зберагаць? Не. Я ўжо ведаю, як збіраць грошы. Ёсць выдатныя тактыкі, напрыклад, адкладваць 10% ад кожнага даходу. Або ж спецыяльны метад 50-20-30, які сфармулявала заснавальнік стартапа LearnVest і аўтар кнігі Financially Fearless Алекса фон Тобель. Дарэчы, зараз я каплю на машыну Opel Omega. У свае сілы наша каманда верыць і будзе імкнуцца да лідарства.
Каманда Уладзіслава, нажаль, заняла апошняе месца ў агульным заліку, аднак атрымала спецыяльныя прызы ад аднаго з членаў журы, выканаўчага дырэктара Сеткі Глабальнага Дагавору ААН у Беларусі Максіма Падбярозкіна:
— «Беларусбанк» з’яўляецца актыўным удзельнікам сеткі глабальнага дагавору. У гэту гульню мы вырашылі ўключыць блок пытанняў, прысвечаны мэтам устойлівага развіцця, таму што, на мой погляд, важна, каб моладзь разумела і ведала, што такія мэты існуюць і іх важна і трэба дасягаць.
Іван, прадстаўнік каманды «Капітошкі» з УА "Мінскі дзяржаўны каледж тэхналогій і дызайну лёгкай прамысловасці»:
— Удзельнічаю першы раз. Прыйшоў сюды за добрым настроем і ведамі. Хачу навучыцца зберагаць грошы. Планую адкрыць кавярню ў якім-небудзь новым раёне, напрыклад, Мінск-Мір.
Месцы ў горадзе Мінску размеркаваліся так:
I месца — каманда «Алтын», ДУА "Гімназія № 25 г. Мінска»
II месца — каманда «Бабіджоны», ДУА «Гімназія № 56 г.Мінска» і «Палтос» ДУА «Ордэна Працоўнага Чырвонага Знамені гімназія № 50 г. Мінска»
Вынікі гульняў у абласных цэнтрах і Барысаве
Брэст
Гульня атрымалася захапляльнай, а барацьба за 2-4 месца працягвалася ў дадатковым 7 туры, паколькі па выніках асноўнай гульні тры каманды набралі аднолькавую колькасць балаў.
Прыемным завяршэннем дня стала ганараванне пераможцаў мерапрыемства.
Імі сталі:
I месца — каманда «Эрудыты», «ДУА «Гімназія №1 г. Брэст»;
II месца — каманда «Жукаўцы», ДУА «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.»;
III месца — каманда «Грошык» ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава».
Гродна
У Гродзенскай вобласці ўдзел у гульні прынялі 17 каманд (з Гродна – 8 і 9 з вобласці).
I месца — каманда «Капітал», УА Мастоўскага РВК,
II месца — каманда AURA, ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя М.П.Масонава г. Свіслач»,
III месца — каманда «Фарсеткі», ДУА «Гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнка г. Гродна».
Віцебск
У Віцебску ўдзел прынялі 8 каманд — 48 навучэнцаў старэйшых класаў сярэдніх школ і гімназій горада. Месцы размеркаваліся наступным чынам:
I месца — каманда «Залаты запас», ДУА «Гімназія №2 г.Віцебска»
II месца — каманда Luxury guys, ДУА «Гімназія №4 г.Віцебска»
III месца — каманда «Эксперты», ДУА «Гімназія №5 г.Віцебска ім.І.І.Люднікава»
Гомель
У Гомелі ўдзельнічалі 16 каманд, месцы размеркаваліся так:
I месца — каманда «Цана пытання», ДУА «Гомельскі гарадскі ліцэй №1»
II месца — каманда «Перспектыва», ДУА «СШ № 11 г. Гомеля»
III месца — каманда «Фінансісты», ДУА «СШ № 60 г. Гомеля»
Магілёў
13 каманд прынялі ўдзел у Магілёве. Вынікі размеркаваліся наступным чынам:
I месца — каманда «Знатакі», СШ № 5 г. Магілёва
II месца — каманда «Кнопка. Свечка. Два грабы», ліцэй Беларуска-Рісійскага ўніверсітэта, ДУДА «Юнацтва» г. Магілёва
III месца — каманда «Youth», СШ № 2 г. Магілёва
Барысаў
У Барысаве гулялі 15 каманд. Перамагла каманда LOGOS з СШ № 3, 2 месца ўзяла каманда «Грошык» з гімназіі № 2, 3 месца — каманда «Венера», гімназія № 3.