На Мінскім міжнародным кірмашы-выставе адбылася прэзентацыя кнігі «Банкі Беларусі», прымеркаванай да стагоддзя банка. Кніга выдадзена ў рамках сумеснага праекта «Бацькаўшчына» Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. З ініцыятывай выступіў «Беларусбанк», які не толькі падтрымаў выхад выдання, але і прадаставіў рэдкія матэрыялы з музейнага фонду.
Праект расказвае пра гісторыю банкаўскай сістэмы Беларусі ў незвычайным фармаце: на старонках прадстаўлены 330 рарытэтных паштовак з выявамі будынкаў банкаўскіх і фінансавых устаноў. Многія з іх публікуюцца ўпершыню і належаць вядомаму беларускаму калекцыянеру Уладзіміру Ліхадзедаву.
У прэзентацыі прынялі ўдзел намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў, аўтар выдання Уладзімір Ліхадзедаў, а таксама прадстаўнік кампаніі — вырабніка кнігі ПВУП «Белстан» Сяргей Байкоў.
— Упэўнены, кніга знойдзе свайго чытача, падорыць яму нямала прыемных хвілін і пазнаёміць з фінансавай рэтраспектывай, захаванай на фотакамеру, — адзначыў намеснік старшыні праўлення банка Алег Казарэдаў. — Падобныя праекты — выдатны спосаб нагадаць пра важнасць дасканалага захоўвання багатай беларускай гістарычнай спадчыны. Наш банк ганарыцца быць яго часткай і пачынае свой новы век, захоўваючы найлепшыя айчынныя банкаўскія традыцыі.
У хуткім часе банк плануе разыграць кнігу «Банкі Беларусі» ў афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках. Сачыце за нашымі акаўнтамі.
Даведка: З аўтарам кнігі банк супрацоўнічае не ў першы раз. Так, у 2020 годзе Уладзімір Ліхадзедаў дапоўніў унікальнымі прадметамі з сваёй калекцыі выстаўку «Скарбонка добрых дробязей» — першы сумесны праект «Беларусбанка» і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, на якім былі прадстаўлены скарбонкі і паштоўкі з калекцыі банка.
У гэты дзень у рамках Міжнароднай кніжнай выстаўкі таксама прайшла прэзентацыя кнігі «Грошык i таямнiчы кошык», якая выдадзена пры падтрымцы найбуйнейшага банка краіны.