Навіны банка і прэс-рэлізы
23.03.2022

Каб не стаць ахвярай зламыснікаў, банк просіць устанаўліваць мабільны дадатак толькі з афіцыйных магазінаў

Беларусбанк папярэджвае аб магчымым новым спосабе махлярства, з якім могуць сутыкнуцца карыстальнікі дадатку М-банкінг.

Працуе схема наступным чынам. Зламыснікі ад імя банка накіроўваюць у мэсэнджарах Viber або Telegram фішынгавае паведамленне з інфармацыяй пра быццам бы магчымую блакіроўку мабільнага дадатку банка афіцыйнымі магазінамі дадаткаў.

Далей у паведамленні можа ўтрымлівацца прапанова ўстанавіць (у мэтах захавання працаздольнасці мабільнага дадатку) на ваш смартфон новую версію дадатку з прымацаванага файла, які з’яўляецца шкодным.

Звяртаем увагу! Банк не ажыццяўляе рассылку сваіх мабільных дадаткаў у Viber або Telegram. Просім вас ажыццяўляць устаноўку М-банкінгу толькі з афіцыйных крыніц — магазінаў дадаткаў Play Market і App Store.