17 сакавіка ў лінейцы ўкладаў «Беларусбанка» з’явіўся новы дэпазіт: адзыўны ўклад «Аптымальны Адзыўны» ў доларах ЗША і еўра на 6 месяцаў, аформіць які можна ў аддзяленнях банка.
Стаўка па дэпазіце ў доларах ЗША – 6,5% гадавых, у еўра – 5,5% гадавых. Мінімальная сума ўкладу — 100 долараў ЗША або еўра. Па ўкладах прадугледжана штомесячная капіталізацыя працэнтаў. Дэпазіт можна адкрыць на імя іншай асобы.
Уклад адкрываецца ў адпаведнай валюце шляхам безнаяўнага пераафармлення тэрміновага банкаўскага ўкладу «Беларусбанка» ў доларах ЗША або ў еўра з тэрмінам захоўвання 2 і больш гадоў, па якім:
- у перыяд дзеяння не налічвалася паніжаная працэнтная стаўка (згодна з умовамі дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу);
- на момант пераафармлення настаў тэрмін вяртання.
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па нумары Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал і супольнасць у Viber.