Навіны банка і прэс-рэлізы
02.03.2022

Інфармуем аб працы плацежных картак «Беларусбанка»

«Беларусбанк» ажыццяўляе дзейнасць у штатным рэжыме, аказваючы неабходны спектр банкаўскіх паслуг для кліентаў і партнёраў.

Аперацыі з фізічнымі асобамі па напрапрамку плацежных картак праводзяцца ў штатным рэжыме. Карты, эмітаваныя банкам, працуюць без абмежаванняў на тэрыторыі нашай краіны і замежных дзяржаў.

Разам з тым, у цяперашні момант ва ўстройствах асобных банкаў могуць быць недаступны аперацыі аплаты і зняцця наяўных грошай з выкарыстаннем сэрвісаў Apple Pay, Samsung Pay, Кашалёк Pay, Garmin Pay, Huawei Pay, Fitbit Pay.

Паважаныя кліенты, адзначаем, што ў падобных сітуацыях для правядзення плацяжоў можна скарыстацца фізічнай плацежнай карткай, эмітаванай банкам.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал і супольнасць у Viber.

Аддзел камунікацый і рэкламы