Навіны банка і прэс-рэлізы
22.02.2022

Дарагія ветэраны, жыхары нашай краіны!

img1

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

У гэта свята мы не толькі ганаруем моцную палову чалавецтва, але і ўспамінаем пра доблеснае мінулае беларускага народу, яго вялікі подзвіг на карысць шчаслівай будучыні для новых пакаленняў. У Год гістарычнай памяці асабліва важна прыкладаць усе сілы для захавання гераічнай спадчыны краіны, ушанавання імёнаў абаронцаў Радзімы, дзякуючы якім мы жывём на сваёй зямлі пад мірным небам.

Няхай вас ніколі не пакідае мужнасць, стойкасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, асабістыя і прафесійныя дасягненні імкліва множацца, а поспех нязменна спадарожнічае ў любым пачынанні.

Жадаем моцнага здароўя, пазітыўнага настрою, дабрабыту, росквіту і ўсяго найлепшага вам і вашым блізкім!

Ваш «Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!