Карпаратыўныя кліенты могуць зарэзерваваць нумар рахунку як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце ў рэжыме анлайн.
Зарэзерваваны нумар рахунку можна адразу адлюстроўваць у дагаворах з контрагентамі, ён не зменіцца пасля адкрыцця ў банку.
Для рэзервавання нумару рахунку трэба накіраваць заяўку праз карпаратыўны сайт банка, выбраўшы раздзелы «Буйному бізнесу» або «Малому і сярэдняму бізнесу» - «Іншыя паслугі» - «Рэзерваванне нумару рахунку» або з дапамогай ПК «Кліент-банк (WEB)». Гэта паслуга прадастаўляецца бясплатна.
Аддзел камунікацый і рэкламы