Навіны банка і прэс-рэлізы
07.02.2022

Да сэрвісу па выдачы наяўных грошай трымальнікам карт ужо падключыліся 500 кропак продажу па ўсёй краіне

Гэту паслугу Беларусбанк прапанаваў кліентам паўтара года таму, і за гэты час было праведзена каля 38 000 аперацый па выдачы наяўных на агульную суму больш за 2,6 млн рублёў.

Нагадаем, гэта паслуга з 01.01.2022 года прадастаўляе магчымасць зняцця наяўных грошай у АГС на тэрыторыі ўсёй рэспублікі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 №924/16.

Сэрвіс зручны як для суб’ектаў гаспадарання — уладальнікаў арганізацый гандлю і сэрвісу, так і пакупнікоў. Першыя могуць такім чынам скараціць свае расходы на інкасацыю наяўных грошай і павялічыць тавараабарот, прыцягваючы кліентаў. Другія — зняць наяўныя грошы нават там, дзе няма банкамата і аддзялення банка.

Сума наяўных грашовых сродкаў у рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (160 беларускіх рублёў). Звяртаем увагу, што Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку.

Падрабязней пра магчымасці эквайрынгу арганізацый гандлю і сэрвісу тут.