Навіны банка і прэс-рэлізы
04.02.2022

Рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк»

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі «Беларусбанка» на ўзроўні В/В пасля абнаўлення крытэрыяў прысваення рэйтынгаў фінансавым арганізацыям. Прагноз змянення рэйтынгаў захаваны як «Негатыўны».

Агентцтва падкрэсліла лідзіруючыя бізнес-пазіцыі «Беларусбанка» на ўнутраным рынку, як перавагу ў параўнанні з бізнес-пазіцыямі супастаўных беларускіх банкаў.

Па меркаванні аналітыкаў агенцтва, рэйтынгі «Беларусбанка» адлюстроўваюць яго высокую залежнасць ад валацільных макраэканамічных умоў, а таксама ад бягучай і экстраардынарнай падтрымкі капіталу і ліквіднасці з боку дзяржавы. Агенцтва лічыць характарыстыкі крэдытаздольнасці суверэннага ўраду асноўным фактарам, які абмяжоўвае ўзровень рэйтынгаў банка.

Прагноз «Негатыўны» па рэйтынгах банка адлюстроўвае аналагічны прагноз па суверэнных рэйтынгах.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!