Навіны банка і прэс-рэлізы
01.02.2022

«Беларусбанк» накіруе 2,3 млрд рублёў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу ў бягучым годзе

Садзейнічаючы фарміраванню спрыяльнага асяроддзя для развіцця суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу з улікам іх патрэб, «Беларусбанк» працягвае работу над выкананнем дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады. На ўмацаванне патэнцыялу суб’ектаў МСБ у гэтым годзе банк плануе накіраваць рэсурсы, у тым ліку за кошт прыцягнутых сродкаў, на суму 2,3 млрд рублёў.

Падтрымка рэалізацыі бізнес-ініцыятыў – адна са стратэгічных задач «Беларусбанка». Дзякуючы развітай інфраструктуры, даступнасці ва ўсіх рэгіёнах краіны, надзейнасці і комплекснаму падыходу да абслугоўвання бізнесу банк займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку банкаўскіх паслуг.

«Беларусбанк» на пастаяннай аснове ўдасканальвае лінейку прапануемых прадуктаў і паслуг, укараняе новыя тэхналогіі, а таксама ініцыюе правядзенне навучальных мерапрыемстваў па краіне, павышаючы ўзровень фінансавай граматнасці насельніцтва і бізнесу.