Навіны банка і прэс-рэлізы
01.02.2022

Плаці карткай Visa «Беларусбанка» – і катайся як чэмпіён!

kataisya

Алімпійскія гульні 2022 у Пекіне зусім блізка — чым не нагода таксама стаць на лёд? Новая акцыя «Беларусбанка» «Катайся як чэмпіён!» гатова падтрымаць гэту ідэю!

З 1 лютага па 31 сакавіка 2022 года аплачвайце ўваходны білет на масавае катанне карткай Visa «Беларусбанка» у касе лядовага катка і атрымлівайце купон на пракат адной пары канькоў у падарунак.

1 чэк = 1 купон на пракат адной пары канькоў на адзін сеанс катання. Каб скарыстацца спецыяльнай прапановай, прад’явіце купон у пункце пракату канькоў, выберыце любую спадабаўшуюся пару і атрымлівайце асалоду ад катання.

У акцыі ўдзельнічаюць лядовыя каткі, размешчаныя па наступных адрасах:

  • г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111 (канькабежная арэна);
  • г. Брэст, вул. Маскоўская, 151;
  • г. Гомель, вул. Мазурава, 110;
  • г. Гродна, вул. Камунальная, 3А;
  • г. Салігорск, вул. Заслонава, 25;
  • г. Бабруйск, вул. Карбышава, 11.

Скарыстацца прапановай у перыяд правядзення акцыі можна неабмежаваную колькасць разоў.

Засталіся пытанні? Інфармацыю аб умовах удзелу і правілах правядзення акцыі можна атрымаць тут або па тэлефоне гарачай лініі: +375-44-518-00-02 у перыяд правядзення акцыі з 10:00 да 18:00 штодзень. 

Станьце бліжэй да Алімпіяды карткай Visa «Беларусбанка».