З 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года «Беларусбанк» прымаў актыўны ўдзел у рэспубліканскай штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Кіраўніцтва, супрацоўнікі і члены РГА «Белая Русь», ГА «БРСМ», ГА «БСЖ», а таксама прафсаюзнай і ветэранскай арганізацый банка віншавалі з зімовымі святамі і дарылі падарункі дзецям, якім гэта асабліва неабходна: застаўшымся без апекі бацькоў, знаходзячымся на выхаванні ў сыцыяльных прытулках, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, маючым інваліднасць, выхоўваючымся ў шматдзетных сем’ях.
За месяц прадстаўнікі «Беларусбанка» наведалі 246 устаноў, у якіх выхоўваюцца 9430 дзяцей. У рамках навагодняй акцыі банк перадаў падарункі і пералічыў сродкі на агульную суму звыш 64,5 тыс рублёў.
Напрыклад, падшэфнай Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнату Докшыцкага раёна аказана дапамога ў памеры 5,6 тыс рублёў, з іх 2,7 тыс рублёў былі сабраны для ўстановы пры правядзенні ў снежні мінулага года дабрачыннага мерапрыемства Bright vertical 21 («Яркая вертыкаль 21») – забегу па лесвіцы да назіральнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У рамках акцыі «Нашы дзеці» і дабрачыннага праекта «Вектар дабрыні» прадстаўнікі банка наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Маскоўскага раёна Мінска і ўручылі сертыфікат на суму 25,6 тыс рублёў для яго выхаванцаў. Гэтыя сродкі адміністрацыя ўстановы накіравала на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра. У прыватнасці, праведзены рамонт двух спецыяльных пакояў, дзе праходзяць рэабілітацыю маленькія дзеткі да 3 гадоў.
Акрамя таго, «Беларусбанк» абавязкова віншуе з навагоднімі святамі падапечных з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў у рамках дабрачыннага праекта «Бацькоўскі кут». Так, старшыня праўлення Віктар Ананіч пабываў у Быхаве ў прыёмнай сям’і Вольгі і Алега Шушлаковых. Гэтыя бацькі-выхавацелі не пасуюць перад складанасцямі, клапоцяцца пра дзетак, якія маюць праблемы са здароўем, і дабіваюцца значных поспехаў у іх лячэнні і рэабілітацыі. Сям’і перадалі два камп’ютары, сертыфікат на 400 рублёў і падарачныя наборы канфет ад РГА «Белая Русь» банка.
Дарэчы, дабрачынны праект «Бацькоўскі кут» паспяхова развіваецца: у снежні 2021 года наваселле адзначылі ў чарговым, ужо 17-м па ліку катэджы, які «Беларусбанк» пабудаваў пад дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Верхнядзвінску. Яго жыхарамі стала мама-выхавацель Таісія Міклушонак і сямёра яе прыёмных дзяцей: пяцёра хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі.
Аддзел камунікацый і рэкламы