«Беларусбанк» сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў прадаставіў магчымасць суб’ектам малога прадпрымальніцтва атрымаць крэдыт на індывідуальных умовах па стаўцы ніжэй за рыначную.
Гэтыя ўмовы будуць цікавыя асабліва тым кліентам, якія маюць патрэбу ў дадатковых пазыковых сродках, але не маюць дастаткова залогавага забеспячэння. У рамках запытваемага крэдыту Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў прадастаўляе суб’ектам малога прадпрымальніцтва паручыцельства да 60% ад сумы крэдыту.
Максімальная сума, на якую можа разлічваць ІП або мікра- і малая арганізацыя — 15 тысяч базавых велічыняў, або 480 000 рублёў.
Аддзел камунікацый і рэкламы