Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2022

Перагледжаны ўмовы крэдытавання экспарцёраў

Беларусбанк і Банк развіцця РБ змянілі ўмовы крэдытавання экспарцёраў у рамках Праграмы фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця РБ.

Крэдыт можна атрымаць на фінансаванне выдаткаў на стварэнне, куплю, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, капітальны рамонт асноўных сродкаў або фінансаванне выдаткаў на куплю матэрыяльных актываў, франшызы. Таксама крэдытаванне магчыма на фінансаванне бягучай дзейнасці.

Адзін з крытэрыяў адбору суб’екта МСП — экспартная выручка за апошнія 6 месяцаў павінна складаць не менш за 30% ад агульнага аб’ёму без уліку ПДК. Максімальная сума крэдыту — 5 млн рублёў.

Крэдыты выдаюцца ў беларускіх рублях пад стаўку, роўную стаўцы рэфінансавання Нацбанка РБ, павялічаную на 2%, сёння гэта 11,25%.

Аддзел камунікацый і рэкламы