Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2022

Здымайце грошы, не выпускаючы карту з рук: банкаматы «Беларусбанка» абсталявалі бескантактавай тэхналогіяй

Паважаныя кліенты, рады вам паведаміць, што частка банкаматаў «Беларусбанка» працуе па бескантактавай тэхналогіі Contactless. Гэта значыць, што глядзець баланс і здымаць грашовую наяўнасць цяпер можна не ўстаўляючы карту ў картапрыёмнік.

Для ажыццяўлення бескантактавай аперацыі на банкамаце цяпер дастаткова паднесці бескантактавую плацежную картку або смартфон да счытвацеля банкамата з лагатыпам image006, увесці PIN-код і выбраць неабходную аперацыю: зняцце наяўных або прагляд баланса.

Функцыянал даступны трымальнікам фізічных плацежных картак Mastercard «Беларусбанк» і БЕЛКАРТ, фізічных плацежных картак і токенаў Visa любых банкаў.

На дадзены момант у банку налічваецца 314 банкаматаў, асначаных счытвацелем бескантактавых карт, з іх 117 размешчаны ў Мінску. Пазнаць іх можна па прысутнасці вось такога апазнавальнага знака.

31 41

Каб зразумець да канца прынцып працы ўстройства і адчуваць сябе ўпэўнена пры рэальным знаёмстве з новым банкаматам — паглядзіце наша відэа ў ЦікТоку.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!