Навіны банка і прэс-рэлізы
13.01.2022

Усё пра планы і не толькі ў новым нумары карпаратыўнага часопіса банка

1

Гэты год мы вырашылі пачаць з планавання. І даверыліся ў нялёгкай справе спецыялісту. У свежым выпуску выдання разам з практыкуючым псіхолагам вучымся ставіць мэты так, каб не расчаравацца ў іх, а дасягнуць. Таксама расказваем, як пакінуць грашовыя адгаворкі ў мінулым і дзякуючы якім звычкам можна падтрымліваць сябе ў добрай фінансавай форме ўвесь год.

Сабралі для нашых чытачоў ідэі банкаўскіх прадуктаў, якія могуць быць добрым падарункам, калі асаблівых ідэй няма, а дарыць грошы ў канверце банальна.

І вішанька на торце – фінансавы гараскоп. Паглядзіце, на што варта звярнуць увагу вашаму знаку задыяка. Можа, адкрыць дэпазіт або нават замахнуцца на давернае кіраванне?

Традыцыйна расказваем пра бяспеку і варыянты зімовага адпачынку ў санаторыях банкаўскага холдынгу «Сонечны» і «Спадарожнік».

Па цікавы і карысны кантэнт пераходзьце па спасылцы.

Аддзел камунікацый і рэкламы