Навіны банка і прэс-рэлізы
13.01.2022

Віктар Ананіч: «75% жыхароў краіны – кліенты Беларусбанка!»

Надыходзячы 100-гадовы юбілей найбуйнейшага банка рэспублікі – сур’ёзная дата. І самы час падвесці вынікі. Якія дасягненні амаль за векавую гісторыю самыя важкія, чаму самыя перадавыя напрамкі ў працы высокай хуткасцю свайго развіцця абавязаны пандэміі, у чым праяўляецца сацыяльная адказнасць брэнда і што асаблівага ў бягучым годзе чакаць кліентам – аб гэтым і не толькі Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар АНАНІЧ расказаў у інтэрв’ю друкаванаму выданню «Эканоміка Беларусі».

– Хачу адзначыць, што «Беларусбанк» на працягу многіх гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку банкаўскіх паслуг нашай краіны. Сёння 75% насельніцтва рэспублікі — 7 млн чалавек — нашы кліенты. На абслугоўванні ў нас знаходзіцца больш за 90 тыс карпаратыўных кліентаў, якім мы гатовы прадаставіць любую банкаўскую паслугу, прынятую ў міжнароднай практыцы.

Безумоўна, да надыходзячага 100-гадовага юбілею мы падыйшлі з дасягненнямі па шэрагу напрамкаў працы. Больш за чвэрць стагоддзя банк прысутнічае на міжнародных фінансавых рынках. За гэтыя гады з удзелам замежнага капіталу рэалізаваны сотні інвестыцыйных праектаў, а агульны аб’ём прыцягнутых рэсурсаў перавышае 25 млрд долараў ЗША. Праекты рэалізаваны і працягваюць рэалізоўвацца ў розных галінах эканомікі краіны.

Рэалізаваўшы сотні эканамічна і сацыяльна значных праектаў у розных сферах, банк пацвердзіў статус лідара крэдытавання эканомікі краіны і насельніцтва. Мы сталі надзейным фінансавым кансультантам і памочнікам для больш чым 3 млн укладчыкаў, якія сёння давяраюць нам свае грашовыя сродкі.

Калі вярнуца да гісторыі, то, напрыклад, у 1998 годзе банк дэбютаваў у эмісіі плацежных картак, а ўжо ў 2004-ым выпусціў свой першы мільён карт, у 2010 годзе пераадолеў чатырохмільённую картачную мяжу. Пачаткам пераходу да лічбавага бізнесу адзначаны 2008 год – трымальнікам картак прадастаўлена магчымасць аддаленага доступу да свайго карт-рахунку з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг. Працягваючы актыўную працу ў 2011 годзе, банк пацвердзіў сваё лідарства ў сферы развіцця безнаяўных плацяжоў, устанавіўшы тысячны банкамат, 20-тысячны тэрмінал і двухтысячны інфакіёск.

Развіваючы з году ў год прадуктовую лінейку і ўкараняючы тэхналагічныя сэрвісы, банк неаднаразова адзначаўся высокімі ўзнагародамі ў прэстыжных нацыянальных і міжнародных прэміях. Мы пастаянна праводзім работу па ўдасканальванні працэсаў кліенцкага абслугоўвання. У частцы апошніх інавацыйных распрацовак трэба адзначыць запуск унікальнага біяметрычнага сэрвісу для аплаты праезду ў метро «Глядзі і праходзь», які дазваляе ажыццявіць аўтэнтыфікацыю пасажыраў і аплату праезду ў транспарце ў рэжыме рэальнага часу па біяметрычных даных (выява твару).

image001

Важна адзначыць нашу пільную ўвагу да меркавання кліента, яго каштоўнасцей і патрэб. Менавіта гэта і з’яўляецца прыярытэтам на працягу ўсёй гіторыі існавання найбуйнейшага банка. Як вынік, сёння каля 45% усіх зваротаў - гэта падзячныя водгукі.

2. Пагаворым пра вынікі мінулага года. Якім быў 2021-ы для «Беларусбанка»?

- У мінулым годзе банк прадэманстраваў збалансаванае і эфектыўнае функцыянаванне. Нягледзячы на знешнія выклікі мы змаглі не толькі захаваць, але і ўмацаваць лідзіруючыя пазіцыі на асноўных сегментах банкаўскага рынку. Больш за палову ўсіх патрабаванняў банкаўскай сістэмы да эканомікі прыходзіцца на долю «Беларусбанка».

Нягледзячы на беспрэцэдэнтна складаныя ўмовы функцыянавання, сінхранізуючы палітыку фінансавання і прыцягнення з сацыяльна накіраванай палітыкай дзяржавы, каманда забяспечыла рост бізнесу.

За мінулы год крэдытны партфель банка вырас на 5%. Банк удзельнічаў у фінансаванні рэалізацыі дзяржаўных праграм і прыярытэтных напрамкаў развіцця, вызначаных Урадам па падтрымцы развіцця рэальнага сектару эканомікі. У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы будаўніцтва жылля больш за 940 млн рублёў у мінулым годзе накіравана на крэдытаванне нерухомасці з адрасным субсідзіраваннем па Указе № 240.

Банк забяспечыў пры гэтым рост рэсурснай базы на 10%, у тым ліку за кошт прыцягнення замежных крэдытных рэсурсаў – больш чым на 5%. Абвешчаныя абмежаванні па фандзіраванні прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь еўрапейскімі краінамі замешчаны рэсурсамі з іншых фінансавых рынкаў. «Беларусбанк» прыцягвае ў краіну, на ўнутраны фінансавы рынак больш за палову сродкаў нерэзідэнтаў усёй банкаўскай сістэмы. Калі гаварыць пра прыбытак, то па выніках працы за мінулы год ён склаў каля 380 млн рублёў, забяспечваючы дадатковае нарошчванне капіталу і крэдытнага патэнцыялу банка. 

Нягледзячы на няпростыя знешнія ўмовы мы захоўваем узаемадзеянне з шырокім колам замежных партнёраў, своечасова і ў поўным аб’ёме выконваем усе дагаворныя абавязацельствы, пацвярджаючы рэпутацыю надзейнага і адказнага банка. З улікам накопленага шматгадовага вопыту працы на міжнародных рынках праводзім інтэнсіўную работу для аказання кліентам банка такой актуальнай у бягучых умовах фінансавай падтрымкі і выканання задач, якія стаяць перад намі як найбуйнейшым банкам краіны.

У частцы ключавых напрамкаў бізнесу дзейнасць у першую чаргу была накіравана на выкананне задач, вызначаных Стратэгіяй развіцця банка на 2021-2023 гады. З’яўляючыся банкам нумар адзін у краіне, не можам стаяць у баку ад укаранення прагрэсіўных IТ-рашэнняў, рэінжынірынгу бізнес-працэсаў і запуску інавацыйных паслуг.

Мы падтрымліваем ініцыятывы па развіцці лічбавых дзяржаўных праграм. Так, з 1 верасня мінулага года ўладальнікі біяметрычных дакументаў, якія сведчаць асобу, у выглядзе ID-карт і біяметрычных пашпартоў, могуць скарыстацца абсалютна любой банкаўскай паслугай.

Таксама актыўна ўдзельнічаем ва ўкараненні базавага рахунку ў нашай краіне, у тым ліку пры распрацоўцы актаў заканадаўства і правіл функцыянавання такіх рахункаў.

3. Ваш банк многія гады па традыцыі выступае партнёрам конкурсу «Прадпрымальнік года». А як Беларусбанк яшчэ падтрымлівае бізнес?

- Мы таксама на пастаяннай аснове прымаем удзел у спецыялізаваных выстаўках і мерапрыемствах МСБ, выступаючы стратэгічным партнёрам.

Акрамя таго, ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі банк садзейнічае ў правядзенні навучальных вебінараў на бясплатнай аснове для малога бізнесу па найбольш актуальных пытаннях з прыцягненнем спецыялістаў са сваіх даччыных кампаній, пабочных спікераў, прадстаўнікоў дзяржорганаў.

Трэба сказаць, што падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва – адзін з прыярытэтных напрамкаў палітыкі банка. У нас дзейнічае спецыяльная праграма фінансавай падтрымкі суб’ектаў МСБ. Мы прадастаўляем крэдытныя рэсурсы па даступным кошце, з празрыстымі і зразумелымі патрабаваннямі да заёмшчыкаў. Праграма ўключае шырокі пералік крэдытных прадуктаў для розных сфер дзейнасці і мэт крэдытавання.

Акрамя таго, у рамках пагаднення з ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» ажыццяўляецца фінансавая падтрымка суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якая закранае такія сферы, як стартап-кампаніі, падтрымка рэгіёнаў, сацыяльнае прадпрымальніцтва, экалагічныя праекты, жаночае прадпрымальніцтва і інш.

Таксама, у рамках пагаднення з Банкам Развіцця з верасня 2021 года аказваецца крэдытная падтрымка прадпрыемстваў-экспарцёраў.

4. У мінулым годзе міжнародны часопіс World Finance падвёў вынікі традыцыйнай прэмііі Banking Awards 2021 і прызнаў Беларусбанк пераможцам у намінацыі "Найлепшы рознічны банк". Якія паслугі і прадукты Беларусбанка былі адзначаны як найлепшыя?

- Найлепшыя банкі ў розных намінацыях эксперты World Finance вызначаюць на працягу 14 гадоў. У мінулым годзе пры выбары пераможцаў яны адзначылі, што цяперашні час характарызуецца жорсткай канкурэнцыяй, якая абумоўлена высокімі патрабаваннямі кліентаў. Найлепшыя банкі ўжо цяпер інтэгрыруюць свае паслугі не толькі ў фінансавыя аспекты жыцця кліентаў, выходзячы за рамкі традыцыйных банкаўскіх прадуктаў і паслуг і ствараюць максімальна персаналізаваныя новыя прапановы.

Перамога ў гэтым конкурсе пацвярджае яшчэ раз той факт, што паслугі і прадукты нашага банка маюць шэраг пераваг і запатрабаваны ў кліентаў. На працягу 99 гадоў мы імкнемся ўлічваць інтарэсы і патрэбы ўсіх катэгорый кліентаў, прапаноўваючы новыя і ўдасканальваючы дзеючыя прадукты і сэрвісы. І ўзнагарода ў рамках міжнароднай прэміі сведчыць аб тым, што брэнд «Беларусбанк» асацыіруецца з сімвалам надзейнасці і стабільнасці, якому давяраюць на беларускім і на замежным фінансавых рынках».

Акрамя таго, банк адзначаны высокай ацэнкай экспертнай супольнасці ў рамках іншых конкурсаў і прэмій.

image003

image005

5. Як «Беларусбанк» адаптаваўся да ўмоў пандэміі? Якія новыя сэрвісы, меры абароны для кліентаў прапанаваў Беларусбанк за гэты час?

- З першага дня распаўсюджвання COVID-19 былі прыняты неабходныя меры па абароне работнікаў і кліентаў. Для гэтага Галаўны офіс распрацаваў і давёў да ўсіх устаноў банка па краіне комплекс мерапрыемстваў.

У іх ліку абавязковае нашэнне масак усімі работнікамі банка падчас знаходжання ў месцах агульнага карыстання, а таксама ў службовых кабінетах, калі там знаходзіцца некалькі чалавек. 

Абавязковым стала выкарыстанне масак пры абслугоўванні кліентаў, а таксама самімі кліентамі падчас знаходжання ў аперацыйных залах аперацыйных службаў і аддзяленняў. Папярэджанні аб неабходнасці выконваць масачны рэжым і дыстанцыю ў 1 - 1,5 м вы можаце ўбачыць ва ўсіх нашых установах. Таксама праз розныя каналы камунікацый мы нагадваем кліентам, што большасць паслуг можна здзейсніць дыстанцыйна ў М-банкінгу і Інтэрнэт-банкінгу або з дапамогай устройстваў самаабслугоўвання – інфакіёскаў і банкаматаў.

У кліенцкіх залах арганізавана дадатковае вільготнае прыбіранне на працягу дня з прымяненнем сродкаў дэзінфекцыі. Паклапаціліся мы і пра людзей сталага ўзросту – іх абслугоўванне прыярытэтнае ў першыя дзве гадзіны працы пункта продажу.

Рэжым самаізаляцыі з-за эпідэмічнай сітуацыі стымуляваў банкі больш актыўна выводзіць лічбавыя прадукты і сэрвісы на новы ўзровень. У перыяд пандэміі «Беларусбанк» таксама забяспечыў кліентаў дадатковымі дыстанцыйнымі рознічнымі прадуктамі і паслугамі.

Так, мы ўкаранілі сэрвіс па дастаўцы банкаўскай плацежнай карткі поштай, а таксама ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг", што сёння дазваляе кліенту аформіць і атрымаць картку не выходзячы з дома. З’явіліся новыя анлайн-дэпазіты, якія дазваляюць кліенту кіраваць сваімі зберажэннямі без наведвання банка.

Зараз больш за 98% нашых карпаратыўных кліентаў выкарыстоўваюць сістэму дыстанцыйнага абслугоўвання, што садзейнічае павышэнню хуткасці і якасці абслугоўвання. На стадыі ўкаранення ў банку знаходзіцца мабільны дадатак для карпаратыўных кліентаў. Акрамя таго ў мінулым годзе банкам укаранёна тэхналогія афармлення і імгненнай выдачы неперсаналізаванай карпаратыўнай карткі.

6. Беларусбанк заўсёды падтрымліваў і працягвае падтрымліваць спорт, таленавітую моладзь і дзяцей, якія засталіся без бацькоў. І ў цэлым ваш банк ведаюць як сацыяльна адказны брэнд. Якія праекты 2021 года менавіта ў сацыяльнай сферы вы б адзначылі?

- Важным напрамкам нашай дзейнасці з’яўляецца рэалізацыя праграм у галіне КСА, накіраваных на падтрымку адукацыі, навукі, культуры, спорту высокіх дасягненняў, дзяцей-сірот і дзяцей, застаўшыхся без апекі бацькоў. Напрыклад, у рамках нашага праекта «Бацькоўскі кут» у 2021 годзе мы пабудавалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Верхнядзвінску, які стаў ужо сямнаццатым па ліку катэджам. Лічу, што мы зрабілі найлепшы падарунак для сям’і да Новага года.

image007

У цэлым, банкам арганізаваны шэраг значных і іміджавых мерапрыемстваў.  Гэта, напрыклад, дабрачынны заплыў праз Мінскае мора. У снежні правялі вертыкальны забег у Нацыянальнай бібліятэцы, а ўсе сабраныя сродкі з узносаў удзельнікаў былі накіраваны «Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнату» у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Праз нашы сацыяльныя праекты аказваецца значная спонсарская дапамога ўстановам аховы здароўя, адукацыі, культуры, а таксама федэрацыям і клубам краіны па розных відах спорту.

7. Адной з вашых апошніх маштабных сацыяльных ініцыятыў стала падтрымка медыцынскіх устаноў падчас пандэміі. Якія яе вынікі?

- Сапраўды, у апошні час асаблівую ўвагу надаем падтрымцы сістэмы аховы здароўя. Толькі за апошнія два гады з пачатку пандэміі на гэтыя мэты ўжо накіравана каля 1 мільёна рублёў. Спонсарская дапамога аказана медустановам Мінска, Магілёва, Бабруйска, Баранавіч, Быхава, Касцюковіч, Краснаполля і іншых гарадоў. Дзякуючы гэтай падтрымцы многія ўстановы аховы здароўя палепшылі сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, а ўрачам, якія знаходзяцца на перадавой у барацьбе з каранавірусам, перададзены сродкі абароны.

Каманда фінансавай установы ўжо на працягу паўтара года актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі #СпасибоМедикам, пастаянна аказваючы дапамогу бальніцам у т.л. у выглядзе абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны для персанала. Напрыклад, нашы калегі з Кітайскага «Лунцзян банка» праз наша Прадстаўніцтва ў Пекіне перадалі партыю сродкаў індывідуальнай абароны, якія былі ўручаны бальніцам і паліклінікам у рэгіёнах.

Акрамя таго, за апошнія пяць гадоў у медустаноў Гродна, Магілёва, Бабруйска, Брэста і Баранавіч з’явіліся новыя аўтамабілі хуткай дапамогі, якія падарыў банк. 

 

image009

Мы плануем і ў будучым захаваць сацыяльную накіраванасць бізнесу, садзейнічаючы ўмацаванню айчыннай сістэмы аховы здароўя.

8. Зараз Беларусбанк рэалізуе адзін з самых яркіх праектаў – вялікі арт-праект "Традыцыі дзеля будучыні". Пінск стаў першым з 10 гарадоў, дзе на сцяне шматпавярховага будынку з’явіўся аўтарскі малюнак. Маляўнічы мурал следам з’явіўся ў Мазыры. У якіх гарадах дамы таксама будуць упрыгожаны малюнкамі?

- У свой 100-гадовы юбілей банк даў старт маштабнаму рэспубліканскаму арт-праекту «Традыцыі дзеля будучыні». Праз серыю муралаў транслюцца сюжэты беларускай міфалогіі, гарадскіх гісторый і легендаў. Вы правільна заўважылі, што мурал «Услед за марай» у Пінску стаў першым у серыі карцін. Другі горад, у якім быў прэзентаваны мурал – Мазыр.

image011

Праект «Традыцыі дзеля будучыні» працягнецца ўжо ў сакавіку гэтага года. Яшчэ шэраг гарадоў Беларусі набудуць новыя гарадскія міфы. Але мы не хацелі б раскрываць сёння ўсе падрабязнасці – няхай гэта стане для гараджан прыемным сюрпрызам.

9. Якія планы ў Беларусбанка на юбілейны для яго 2022 год?

- Як прынята гаварыць, 100 гадоў бывае толькі аднойчы. З гэтай нагоды мы рыхтуем для нашых кліентаў і партнёраў шэраг актыўнасцей: рэкламныя акцыі, укараненне новых прадуктаў і тэхналагічных сэрвісаў, абнаўленне нашых аддзяленняў. У рамках лічбавізацыі будзе працягвацца праца па аптымізацыі бізнес-працэсаў для павышэння ўзроўню і якасці абслугоўвання. У планах стварэнне падраздзяленняў прынцыпова новага фармату, арыентаваных на камфортнае і прадукцыйнае ўзаемадзеянне з кліентам, укамплектаваных самай сучаснай банкаўскай тэхнікай.

У юбілейны для банка год запланаваны выпуск лімітаваных серый плацежных картак з дызайнам, які прысвечаны 100-гадоваму юбілею, а таксама стварэнне для кліентаў інтэрактыўнай экскурсіі па гісторыі банка з прымяненнем тэхналогіі QR-кода.

У кожным абласным горадзе і сталіцы плануецца афармленне нашых аддзяленняў у этнаграфічнай стылістыцы з элементамі гістарычнай тэматыкі і нацыянальнага каларыту, якія адлюстроўваюць непарыўную сувязь гісторыі краіны і банка.

І гэта толькі частка з мяркуемых мерапрыемстваў. Астатняе хай пакуль што застанецца інтрыгай для нашых кліентаў. 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!