З 12 студзеня 2022 года кліенты банка могуць аформіць тэрміновыя банкаўскія ўклады ў расійскіх рублях з налічэннем даходу, зыходзячы з працэнтнай стаўкі ў абсалютным лічбавым выражэнні (фіксаваная гадавая працэнтная стаўка).
«Класік Безадзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай» :
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка – ад 5,5 да 9% гадавых;
- расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
- магчымасць дадатковых узносаў;
- штомесячная капіталізацыя;
- магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы.
«Класік Адзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай» :
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка – ад 2 да 4,3% гадавых;
- расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў;
- штомесячная капіталізацыя;
- магчымасць адкрыцця ўкладу на імя іншай асобы;
- магчымасць дадатковых узносаў.
Фіксаваны Анл@йн» (безадзыўны ўклад) :
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам без наведвання банка;
- адкрыццё шляхам пералічэння грашовых сродкаў з карткі, незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена;
- выбар кліентам спосабу выплаты сумы ўкладу і налічаных працэнтаў;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка – ад 5,6 да 9,1% гадавых;
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
- падключэнне бясплатнага SMS-апавяшчэння аб заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу.
«Фіксаваны Анл@йн» (адзыўны ўклад) :
- тэрміны захоўвання – 3/6/9/13/18/24/36 месяцаў;
- магчымасць адкрыцця і кіравання ўкладам без наведвання банка;
- адкрыццё шляхам пералічэння грашовых сродкаў з карткі, незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена;
- выбар кліентам спосабу выплаты сумы ўкладу і налічаных працэнтаў;
- фіксаваная гадавая працэнтная стаўка – ад 2,1 да 4,4% гадавых;
- магчымасць унясення дадатковых узносаў;
- падключэнне бясплатнага SMS-апавяшчэння аб заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу;
- аўтаматычнае перазаключэнне на новы тэрмін (па ўкладах з тэрмінам захоўвання 3 месяцы – не больш за два разы).
Таксама з 12.01.2022 спыняецца адкрыццё наступных тэрміновых банкаўскіх укладаў у расійскіх рублях:
тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад «Беларусбанк-анл@йн»;
тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Беларусбанк-анл@йн»;
«Класік Адзыўны да года»;
«Класік Безадзыўны да года»;
«Класік Адзыўны звыш года»;
«Класік Безадзыўны звыш года».
Папаўненне вышэйназваных укладаў (у адпаведнасці з умовамі дагавору), адкрытых да 12.01.2022, не спыняецца.
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».