ААТ «ААБ Беларусбанк» і УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» падпісалі Генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве.
Дакумент падпісаны намеснікам старшыні праўлення найбуйнейшага банка краіны Дзмітрыем Грышчанковым і рэктарам БДЭУ Аляксеем Ягоравым.
«З Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам наш банк цесна супрацоўнічае ўжо больш за 25 гадоў, — адзначыў Дзмітрый Грышчанкоў. — Упэўнены, што падпісанае Генеральнае пагадненне – гэта новы ўзровень нашых двухбаковых узаемаадносін, які будзе садзейнічаць рэалізацыі шэрагу сумесных ініцыятыў. З боку банка асобная ўвага будзе надавацца актыўнаму ўдзелу супрацоўнікаў банка ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, практыкі, выніковай атэстацыі і працаўладкавання выпускнікоў, павышэнню фінансавай граматнасці студэнтаў ВНУ. Важна, каб маладыя людзі прымалі рацыянальныя і ўзважаныя рашэнні ў фінансавых пытаннях».
«Пагадненне з «Беларусбанкам» прадугледжвае не толькі паляпшэнне банкаўскага абслугоўвання ўніверсітэта і яго супрацоўнікаў, але і стварэнне філіяла кафедры банкаўскай справы, прапрацоўку і падпісанне дагавору аб узаемадзеянні факультэта фінансаў і банкаўскай справы з банкам па арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэса, фарміраванне патрэбы банка ў маладых кваліфікаваных кадрах, яго ўдзел у вызначэнні кантрольных лічбаў набору на спецыяльнасці, запатрабаваныя ў банкаўскай сферы», — патлумачыў Аляксей Ягораў.
У ходзе цеснага ўзаемадзеяння плануецца абмен інфармацыяй і вопытам арганізацыі сумесных мерапрыемстваў: канферэнцый, форумаў, кансультацый, семінараў, сімпозіумаў, круглых сталоў, узаемны ўдзел у іх прадстаўнікоў розных бакоў.
Аддзел камунікацый і рэкламы