22 снежня 2021 года эксперты Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Кітайскай Народнай Рэспублікі правялі міжміністэрскі семінар у рэжыме відэасувязі.
Асноўная мэта мерапрыемства – абмен прафесійнымі меркаваннямі па пытаннях планавання і правядзення падаткова-бюджэтнай палітыкі ў сучасных знешніх умовах, уключаючы сусветную пандэмію каранавіруса. Бакі дамовіліся праводзіць такія кансультацыі на рэгулярнай аснове.
Арганізатарамі семінара выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і пекінскі офіс ААТ «ААБ Беларусбанк».